«Калені будуць у парадку, а вушам — капец»
1- 1.08.2026, 18:22
- 2,254
Мінчукі паказалі вынік «даўгачаканай рэнавацыі» на Нямізе.
Жыхар Мінска паказаў у Threads «рэнавацыю», якой нарэшце «дачакалася Няміга», піша «Zerkalo». Пад пешаходнай эстакадай каля гандлёвага дома ўсталявалі пандус — у месцы, дзе пешаходная дарожка раней упіралася ў высокі бардзюр. Многія карыстальнікі памятаюць гэты ўчастак, бо там заўсёды даводзілася пераступаць высокую перашкоду, каб ісці далей.
— Цяпер калені і суглобы мінчукоў будуць у парадку, — напісаў аўтар допісу.
У каментарыях такое «добраўпарадкаванне» выклікала шмат іроніі. Некаторыя прызналіся, што і дагэтуль не могуць зразумець, навошта побач з асноўнай пешаходнай дарожкай зрабілі яшчэ адну дарожку, якая ўпіраецца ў высокі бардзюр, іншыя дзяліліся меркаваннем, што пасля з’яўлення новага пандуса праблем менш не стала, бо замест адной нязручнасці з’явілася іншая — металічны «акампанемент».
— «А вось вушам і нервам, падобна, капец».
— «Оооооогогогооо. Колькі сябе памятаю — заўсёды скакала ў гэтым месцы».
— «Што? Няўжо больш не давядзецца скакаць?»
— «Абсалютна дурнаватае месца ў цэнтры горада, наогул няўдала пабудаваны ГЦ. Хутчэй бы там маштабна ўсё перарабілі».
— «Там наогул дзіўна, чаму не абновяць, усё аблезлае».
— «Выглядае ўсё роўна сумнеўна».
— «Дааа лаааадна? Гэта мне заўсёды здавалася настолькі відавочна неабходным, што я была ўпэўненая, што ніколі там пандус не зробяць».
— «Гэтая канструкцыя цяпер там грыміць на ўсю вуліцу кожныя пяць хвілін ад самакатчыкаў».
— «Я два дні таму ішла, спачатку ніяк не магла зразумець, што за грукат стаіць, пакуль сама не наступіла».
— «Так, я там тры гады хадзіла на працу, па ўчастку ўздоўж крамаў злева на відэа. Ніяк не магу зразумець, навошта хадзіць тут. Гэта спуск куды? На паркоўку ці на дарогу?»
— «Я адзін зразумеў, што гэта элемент безбар’ернага асяроддзя ў гэтым архітэктурным непаразуменні?»
— «Оооо, гэта нават лепш, чым ліпы ў кадках…»
— «Яно таааааааак грыміць і грукоча, што лепш скакаць. Зрабілі, як заўсёды, абы-як. Затое лёгка дэмантаваць».
— «Гэтае збудаванне пастаянна драбезжыць, калі па ім ідзеш. Ці недастаткова ўмацавалі, ці што…»
— «Ах***еееець, вось гэта тэхналогіі».