Маск даў заднюю
- 14.08.2026, 18:38
- 1,318
Starlink вярнула Польшчу ў эўразону пасля ўльтыматуму Варшавы.
Кампанія Starlink адмовілася ад планаў выключыць Польшчу з адзінай еўрапейскай зоны роўмінгу сваёй сеткі спадарожнікавай сувязі. Пра гэта паведаміў былы міністр лічбавізацыі Польшчы Януш Цешынскі у сацсетцы X.
«Польшча вяртаецца ў еўрапейскую зону пакрыцця Starlink. Часам замест таго, каб пісаць пагрозы ў X, варта звярнуцца да тых, хто дапамог наладзіць працу Starlink у 2022 годзе», — напісаў ён.
Інфармацыю пацвердзілі дзеючы міністр лічбавізацыі Польшчы Кшыштаф Гаўкоўскі і кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі. Апошні таксама пракаментаваў сітуацыю ў сацсетцы X: «Дзякуй, Ілон Маск, за тое, што вы прызналі, што Польшча ўваходзіць у склад Еўрапейскага саюза і яе грамадзяне не могуць падвяргацца дыскрымінацыі».
Polska wraca do europejskiej strefy Starlinka.
Czasem zamiast pisać pogróżki na X warto napisać do osób które pomagały ogarnąć Starlinki w 2022 roku 😉 pic.twitter.com/FxA8Fas7a6
— Janusz Cieszyński (@jciesz) August 13, 2026
Што папярэднічала спрэчцы
Раней SpaceX, матчынская кампанія Starlink, прыняла рашэнне вывесці Польшчу з адзінай еўрапейскай зоны роўмінгу, якая ахоплівае больш за 30 краін — усе дзяржавы ЕС, а таксама Вялікабрытанію, Швейцарыю, Нарвегію, Ісландыю і Ліхтэнштэйн. Паводле дадзеных Politico, новыя правілы павінны былі распаўсюджвацца на новых кліентаў, што рэгіструюцца ў Starlink з 14 ліпеня 2026 года, а з 17 жніўня — і на ўжо існых польскіх карыстальнікаў.
У адказ кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі публічна прыгразіў SpaceX спыненнем фінансавання тэрміналаў Starlink, што працуюць ва Украіне. Міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі, са свайго боку, раскрытыкаваў Ілона Маска, заявіўшы, што SpaceX ставіцца да польскіх карыстальнікаў як да кліентаў другога гатунку.