Беларус палічыў 10 000 рублёў у доларах — і атрымаў пяць розных сум
3- 15.08.2026, 15:22
- 1,284
Жыхар Гомельскай вобласці хацеў даведацца, колькі насамрэч каштуюць ягоныя зберажэнні.
Жыхар Гомельшчыны захацеў даведацца, колькі каштуюць ягоныя зберажэнні ў доларах. Аднак разлікі аказаліся цікавейшымі, чым ён чакаў, піша Myfin.by.
Міхаіл пачаў адкладаць грошы з пачатку года. Да жніўня ў яго назбіралася 10 000 рублёў.
— З адпускных зняў амаль тысячу і дакінуў, каб сума была круглая, — расказаў мужчына. — І захацеў прыкінуць, колькі гэта ў доларах.
Звычайны пераразлік грошай хутка ператварыўся ў невялікі эксперымент.
— Калі адкрыў курсы валют Нацбанка, высветлілася, што там ёсць не толькі долар ЗША, а, напрыклад, аўстралійскі і канадскі, — кажа Міхаіл. — Вырашыў дзеля цікавасці падлічыць свае зберажэнні ў розных валютах. Лічыў 10 жніўня.
У выніку адны і тыя ж 10 000 рублёў далі пяць розных вынікаў:
3 392 долары ЗША;
4345 сінгапурскіх долараў;
4755 канадскіх долараў;
4817 аўстралійскіх долараў;
5775 новазеландскіх долараў.
Адкуль лічбы?
Гаворка пра афіцыйныя курсы беларускага рубля да замежных валют, якія Нацыянальны банк устанаўлівае штодня.
Журналіст MYFIN праверыў разлікі паводле курсаў НБРБ на 10 жніўня — вынікі супалі з разлікамі Міхаіла з улікам акруглення.
Такім чынам, у ягонай заначцы было ўмоўна ад 3 392 да 5 775 долараў у залежнасці ад таго, якую валюту браць за аснову пры пераразліку.