Беларусы паставілі на месца расійскага акцёра
2- 15.08.2026, 20:42
- 6,470
Фота з прабежкі выклікала хвалю абурэння ў сеціве.
Расійскі акцёр Станіслаў Ярушын апублікаваў фота з прабежкі па мінскай веладарожцы і нечакана сутыкнуўся з незадаволенасцю мясцовых жыхароў, паведамляе Telegram-канал сайта Charter97.org.
У каментарыях беларусы нагадалі акцёру, што дарожка прызначаная для веласіпедыстаў, і параілі вызваліць паласу. Некаторыя карыстальнікі адзначылі, што бегаць па веладарожцы ў Мінску «не прынята».
Знайшліся і больш эмацыйныя каментатары. Адзін з іх паабяцаў Ярушыну «даць ляшча», а іншыя прапанавалі акцёру «бегчы назад да сябе ў Расію».
