Навуковец выказаўся пра рассакрэчаныя файлы Пентагона аб НЛА
3- 17.08.2026, 14:55
- 1,530
Паводле яго слоў, людзі могуць прыняць тое, што іншапланецяне існуюць.
Нядаўна Пентагон абнародаваў новую партыю рассакрэчаных дакументаў, у якіх утрымліваецца інфармацыя аб НЛА. Усе гэтыя аб’екты пакуль не паддаюцца тлумачэнню. Навукоўцы працягваюць пошук доказаў таго, што, прынамсі, некаторыя НЛА могуць мець пазаземнае паходжанне.
Майк Голд, навуковец і прэзідэнт аэракосмічнай кампаніі Redwire Space, які ў 2022 і 2023 гадах уваходзіў у склад даследчай групы NASA па вывучэнні НЛА, лічыць, што людзі змогуць змірыцца з фактам, што іншапланецяне існуюць, калі будуць атрыманыя доказы гэтага, піша Space.
- Мы павінны ўважліва збіраць інфармацыю, не баяцца рабіць высновы аб НЛА, незалежна ад таго, наколькі нечаканымі могуць аказацца вынікі, — кажа Голд.
Паводле навукоўца, Міністэрства абароны ЗША ў нядаўняй публікацыі дакументаў аб НЛА таксама выкарыстоўвала звесткі, сабраныя NASA не толькі на Зямлі, але і на Месяцы. Ёсць выявы, што паказваюць загадкавыя аб’екты на спадарожніку Зямлі, якія так ніхто і не здолеў патлумачыць з часу завяршэння высадкаў астранаўтаў на Месяц у 1972 годзе.
Горд лічыць, што грамадскасці трэба даць поўны спіс усіх наяўных дакументаў, фотаздымкаў і відэазапісаў, якія тычацца НЛА.
- Мы знаходзімся ў працэсе раскрыцця інфармацыі. Менавіта гэта і прадстаўляюць дакументы Белага дома. Тое, што адбываецца, — беспрэцэдэнтна, — кажа Голд.
Хоць ён адзначае, што многія крытыкі заяўляюць пра занадта маруднае раскрыццё інфармацыі аб НЛА. Але навуковец лічыць, што на працягу бліжэйшага года Пентагон разам з NASA апублікуюць больш рассакрэчаных файлаў.
Магчыма, далейшы аналіз дапаможа знайсці доказы таго, што некаторыя НЛА сапраўды з’яўляюцца тэхналогіямі іншапланецян. Калі гэта адбудзецца, ці зможа грамадскасць прыняць такое развіццё падзей?
- Думаю, грамадскасць зможа прыняць тое, што іншапланецяне існуюць. Апытанні ўжо паказваюць, што людзі ў гэта вераць, — кажа Голд.