17 жнiўня 2026, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяніна здзівіла літара «А» ў беларускіх словах

7
Расіяніна здзівіла літара «А» ў беларускіх словах

Яму падалося, што «малако» і «барада» гучаць вельмі смешна.

Карыстальнік Threads tempter_of_life вырашыў растлумачыць суайчыннікам, чым адрозніваюцца беларуская і руская мовы.

«Для тых, хто падарожнічае з Расіі па Беларусі, — піша ён. — Калі бачыце ўказальнік «Масква» — гэта не значыць, што з нас кпяць. Як сказаў мой малодшы: «Тата, проста замест «О» тут пішуць «А». Амаль заўсёды, так зручней. Як чуецца, так і пішацца.

Здагадзіцеся, як па-беларуску пішуцца словы «молоко», «борода», «горох», «колокол», «огород». Кідаем варыянты».

Беларусы звярнулі ўвагу аўтара допісу на тое, што ён няправільна назваў нашу краіну, а таксама на хамскае стаўленне да яе дзяржаўнай мовы. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Вас лічаць му…м, бо ў «Белоруссию» можна прыехаць толькі з Кірава, Ленінграда і Сталінграда.

— Здаецца, яны пачынаюць здагадвацца, што ў свеце ёсць іншыя мовы. Ішоў 2026 год…

— Чарговае імперскае выпаўзла пагыгыкваць. Не разумеючы, што сваім гыгіканнем ён прыніжае не беларусаў, а сябе.

— Смешна пажартаваў. А ведаеце, як па-руску «шуфлядка»?! Выдвижной ящик стола…

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках