18 жнiўня 2026, aўторак, 9:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Масквой дрон трапіў у склад Wildberries у 27 кіламетрах ад МКАД

Пад Масквой дрон трапіў у склад Wildberries у 27 кіламетрах ад МКАД

Губернатар Маскоўскай вобласці пацвердзіў удар.

У выніку паветраных удараў па стратэгічных аб'ектах Маскоўскай вобласці Расіі, якія ЗСУ ажыццявілі ў ноч на 18 жніўня, быў пашкоджаны лагістычны комплекс Wildberries. Пра гэта піша Диалог.UA пасля маніторынгу сацсетак.

Пра тое, што ў ноч на 18 жніўня аб’екты ў Маскве і Маскоўскай вобласці падвергліся чарговай маштабнай атацы беспілотнікаў, стала вядома рана раніцай.

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб’ёў прызнаў, што ў выніку ўдараў украінскіх БПЛА пашкоджаныя некаторыя аб’екты ў рэгіёне. Ён заявіў, што ў Багародскай гарадской акрузе беспілотнік трапіў у склад Wildberries у раёне «Атлант-парка» (прыкладна ў 27 кіламетрах ад МКАД).

Па яго словах, пажар нібыта лакалізавалі. Вараб’ёў кажа, што атака дронаў па Маскве і Падмаскоўі была маштабнай. Расійская СПА ў небе над тэрыторыяй Маскоўскай вобласці нібыта збіла больш за 150 украінскіх БПЛА.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках