Беларусцы давядзецца чакаць прыёму ў лекара год
5- 24.08.2026, 17:38
- 1,816
І гэта яшчэ не мяжа.
Карыстальніца Threads ulianareingold распавяла, колькі ёй давядзецца чакаць прыёму ў рэдкіх спецыялістаў.
«Запісалася да неўролага-сомнолага. На ліпень 2027 года. Нагадваю, што да гнатолага я запісаная ўвогуле на 2028 год», — піша яна.
«Гнатолагаў у Беларусі — нібыта чатыры чалавекі, неўролаг-сомнолаг таксама вельмі вузкі спецыяліст. Ёсць вельмі вузкія спецыяльнасці, і такіх лекараў адзінкі. Напрыклад, школы неўралогіі, як такой, у Беларусі няма ўвогуле, то бок усе гэтыя спецыялісты — гэта лекары, якія вучыліся за свае, і вельмі немалыя, грошы ў іншых краінах; гэта можа дазволіць сабе не кожны, адпаведна іх і мала», — растлумачыў адзін з каментатараў.
Гнатолаг — вузкі спецыяліст у стаматалогіі, які вывучае і лечыць працу ўсёй зубачэлюстнай сістэмы, уключаючы скронева-ніжнечэлюстны сустаў (СНЧС), жавальныя цягліцы і правільнае змыканне зубоў.
Сомнолаг — лекар, які займаецца дыягностыкай, лячэннем і прафілактыкай парушэнняў і засмучэнняў сну.
25 жніўня спаўняецца 35 гадоў з дня, калі незалежнасць Беларусі была замацаваная законам. У 1991 годзе Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона.