25 жнiўня 2026, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі перадумалі ўводзіць абавязковы рэестр рэпетытараў

У Беларусі перадумалі ўводзіць абавязковы рэестр рэпетытараў

Замест яго з’явіцца «вітрына».

З пачатку новага навучальнага года 2026–2027 у Беларусі адкрываецца «вітрына рэпетытараў», паведаміла дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Вольга Рыбаключева сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў, гэта нібыта будзе сучасны памочнік для ўсіх, хто мае дачыненне да прыватнай адукацыі.

Прадстаўніца Міністэрства адукацыі патлумачыла, што сэрвіс нібыта павінен дапамагчы таленавітым самазанятым рэпетытарам шырэй заявіць пра сябе, а ў бацькоў з’явіцца просты і надзейны спосаб знайсці патрэбнага педагога.

Па ўласным жаданні рэпетытар можа размясціць у ёй партфоліа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках