25 жнiўня 2026, aўторак, 17:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін, калі ты ўсё гэта спыніш»

5
«Пуцін, калі ты ўсё гэта спыніш»

Маці загінулага акупанта выступіла з жорсткім зваротам да Крэмля.

Расійскія тэлеграм-каналы публікуюць зварот маці загінулага акупанта, якая заявіла, што не атрымала пахавальных выплат за сына, цела якога вярнулі дадому без галавы. Жанчына звярнулася да Уладзіміра Пуціна, абвінаваціла расійскія ўлады і ваеннае камандаванне ў знішчэнні ўласных салдат і папярэдзіла пра магчымую «грамадзянскую вайну», паведамляе Dialog.UA.

Паводле яе слоў, яна чакала сына год і восем месяцаў. Калі цела вярнулі, сям'я сутыкнулася не толькі з жахам пахавання, але і з бюракратыяй: жанчыне не выплацілі нават «жабрацкія 60 тысяч» рублёў на пахаванне.

«Я пахавала сына днямі. Што робіцца ў нашай Расіі? Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін, што адбываецца? Што вы творыце? Нашых хлопцаў губіце. Губіце, забіваеце. Мы нават не можам атрымаць пахавальныя. Жабрацкія 60 тысяч. Вы што, здзекуецеся з нас? Вы забралі ў нас сыноў. Я год і восем месяцаў чакала сына. Прывезлі без галавы. Вы што, хочаце грамадзянскай вайны?

Хутка вы, падобна, яе атрымаеце. Вы ўжо раззлавалі народ. Народ не хоча ісці на галасаванне. Колькі вы яшчэ будзеце здзекавацца з нас, маці? Пахавальныя нам не аддаюць. Інфармацыю, куды паехаў сын. Арыгінал даведкі. Даведку ў нас забралі, каб выдаць нам пасведчанне. Дзе нам цяпер узяць гэты арыгінал?

Запомніце! Хутка мабілізацыя. Я не аддам другога свайго сына. Я не аддам! Маці, падымайцеся! Падымайцеся! За што нашы сыны гінуць? За што забіваюць нашых сыноў? Гэта здзек. Пуцін, калі ты ўсё гэта спыніш? Калі ты сваіх шакалаў паўсюль і ўсюды прыбярэш, якія нажываюцца? Хочаш у адпачынак? Плаці! Не хочаш на перадавую? Плаці! Ды колькі ты будзеш знішчаць... Гэтыя твае шакалы, б****. Афіцэр'ё е*****, б***. Будуць нажывацца на нашых сынах? На нашых слязах? Хопіць ужо! Хопіць!» - заявіла яна.

Жанчына таксама заявіла, што ў выпадку новай мабілізацыі «лягу касцямі», але не аддасць другога сына. Яна заклікала іншых маці «падымацца» і пытацца, за што гінуць іх дзеці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках