25 жнiўня 2026, aўторак, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Мы ўдзячныя Польшчы за падтрымку Украіны з першых дзён вайны

Зяленскі: Мы ўдзячныя Польшчы за падтрымку Украіны з першых дзён вайны
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Лозунг «За нашу і вашу свабоду» набыў асаблівае значэнне на фоне вайны Расіі супраць Украіны.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску за падтрымку і віншаванні з нагоды Дня незалежнасці Украіны, які адзначаецца 24 жніўня, перадае Polskie Radio.

«Мы ўдзячныя Польшчы і ўсяму польскаму народу за тое, што яны з першых дзён поўнамаштабнай агрэсіі Расіі стаяць побач з Украінай і ўкраінцамі», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

«Сёння, калі мы абараняем права ўсіх народаў Еўропы жыць у свабодзе, словы «За нашу і вашу свабоду» зноў набываюць асаблівае значэнне. Разам мы пераможам спрадвечнага ворага і абаронім нашу агульную бяспеку», — дадаў ён.

Напярэдадні кіраўнік польскага ўрада напісаў, што палякі ведаюць, што значыць плаціць найвышэйшую цану за незалежнасць, а таксама ведаюць, што азначаюць словы «За нашу і вашу свабоду», і таму польскі народ усім сэрцам змагаецца разам з украінскім народам.

Зяленскі паведаміў, што Украіна нядаўна атрымала невялікую колькасць амерыканскіх ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot, здольных збіваць расійскія балістычныя ракеты. Паводле яго слоў, Кіеў таксама атрымаў пацвярджэнне будучых паставак французскіх сістэм супрацьпаветранай абароны Crotale.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках