У «Міс Расія» канфіскавалі аўтамабіль за п'янае кіраванне
6- 25.08.2026, 21:38
- 2,056
Вераніка Дрэмлюга засталася без Porsche Cayenne.
Фіналістку конкурсу прыгажосці «Міс Расія» 2010 года Вераніку Дрэмлюгу у другі раз прызналі вінаватай у кіраванні ў нецвярозым стане, у яе канфіскавалі Porsche Cayenne. Пра гэта паведамілі ў аб'яднанай прэс-службе судоў рэгіёна.
«Суд прызнаў вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абавязковых прац тэрмінам на 350 гадзін», — гаворыцца ў паведамленні.
Ёй таксама забаранілі кіраваць аўтамабілем цягам двух з паловай гадоў.
Дрэмлюга ў 2010 годзе на конкурсе прыгажосці атрымала тытул прыгажуні сярод замужніх жанчын. У кастрычніку мінулага года яе пазбавілі вадзіцельскіх правоў за п'янае кіраванне.