26 жнiўня 2026, Серада, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію

1
Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію

З-за санкцый.

Вялікія нафтаперапрацоўчыя заводы Казахстана не сталі выкарыстоўваць выдзеленыя ім квоты на пастаўкі бензіну ў Расію, паведамілі Reuters чатыры галінавыя крыніцы.

Паводле суразмоўцаў агенцтва, казахстанскае Мінэнерга ў ліпені дазволіла адправіць на расійскі рынак 17,5 тысячы тон бензіну АІ-92 з Паўладарскага НПЗ — другога па магутнасці ў краіне (5,5 млн тон у год). Аналагічную квоту ў жніўні атрымаў Атыраускі НПЗ (таксама магутнасцю 5,5 млн тон штогод).

Нягледзячы на гэта, паводле крыніц Reuters, уладальнікі нафтапрадуктаў не плануюць экспартаваць бензін. У якасці прычын яны называюць складанасці з аплатай праз расійскія банкі і рызыку трапіць пад санкцыі Захаду. «Ніхто не хоча трапіць пад санкцыі», — сказаў адзін з суразмоўцаў агенцтва.

Акрамя таго, у самім Казахстане аб’ёмы маторнага паліва на ўнутраным рынку цяпер недастатковыя, падкрэсліваюць крыніцы Reuters: попыт сезонна высокі, а суседнія краіны перажываюць дэфіцыт услед за Расіяй.

Адзіным заводам у Казахстане, які пагадзіўся пастаўляць бензін у РФ, стаў невялікі НПЗ «Конденсат» магутнасцю 850 тысяч тон у год. У жніўні ён атрымаў першую партыю расійскай нафты па чыгунцы ў аб’ёме 4,1 тысячы тон, а раней набываў нафту ў кампаніі «Татнефть». У ліпені завод адправіў у Расію 9 тысяч тон бензіну.

Бензін з Атыраўскага НПЗ для расійскіх імпарцёраў занадта дарагі, кажуць крыніцы Reuters: ён каштуе $1100–1200 за тону АІ-92, або прыкладна 101,3 тысячы рублёў. Гэта на 43% вышэй за бягучую цану на Санкт-Пецярбургскай таварна-сыравіннай біржы — 70 828 рублёў за тону.

Унутраная вытворчасць бензіну ў Расіі цяпер пакрывае толькі дзве трэці попыту, ацэньвае дырэктар па знешніх камунікацыях NEFT Research Дзмітрый Пракоф’еў. З пачатку года ўкраінскія дроны больш за 70 разоў атакоўвалі расійскія НПЗ. На пачатак жніўня як мінімум 18 заводаў цалкам прастойвалі або працавалі з частковай загрузкай, а за апошнія чатыры тыдні яшчэ 5 НПЗ поўнасцю спынілі выпуск паліва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках