27 жнiўня 2026, Чацвер, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйсы з Мінска ў расійскія гарады і ў зваротным напрамку затрымліваюцца

Рэйсы з Мінска ў расійскія гарады і ў зваротным напрамку затрымліваюцца

Частку рэйсаў накіравалі на запасныя аэрадромы.

Рэйсы з Мінска ў расійскія гарады і ў зваротным напрамку 27 жніўня ляцяць з апазненнем з-за часовых абмежаванняў у паветранай прасторы шэрагу рэгіёнаў Расіі. Пра гэта паведаміла кампанія «Аэрафлот».

«У сувязі з дзеяннем 27 жніўня часовых абмежаванняў у паветранай прасторы шэрагу рэгіёнаў Расіі «Аэрафлот» вымушана карэктуе расклад шляхам пераносу часу адлёту, павелічэння часу палёту, а таксама адмены некаторых рэйсаў», — паведамілі ў авіякампаніі.

Частка рэйсаў накіравана на запасныя аэрадромы. Адлёт некаторых рэйсаў з запасных аэрадромаў адкладаецца, каб экіпажы змаглі адпачыць, папярэдзілі ў «Аэрафлоце».

У Мінск з затрымкай вылятае рэйс з Чэбаксар — замест 8:55 ён вылеціць у 13:55. Рэйс з Мінска ў Маскву, які быў прызначаны на 9:55, вылеціць у 14:55.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках