Фінляндыя перадае Украіне крытычна важныя сродкі супрацьпаветранай абароны
1- 27.08.2026, 10:14
- 1,110
Інфармацыю пацвердзіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
Фінляндыя намерылася істотна ўзмацніць украінскую супрацьпаветраную абарону, каб дапамагчы краіне вытрываць падчас зімовых атак Расіі.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, паведамляе «Мы — Украіна».
На яго перакананне, СПА Украіны — гэта ключавое пытанне, на якім павінны засяродзіцца ўсе саюзнікі Кіева.
Стуб таксама адзначыў, што ўжо паспеў абмеркаваць гэтую тэму з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім.
«Мы прадаставім Украіне — я не буду казаць, што менавіта прадаставім — пэўныя крытычна важныя сродкі супрацьпаветранай абароны, якія яшчэ застаюцца ў Фінляндыі. Мы ўсе ведаем, што набліжаецца зіма. Фіны і ўкраінцы нешта ведаюць пра зіму», — адзначыў Стуб.
Паводле яго слоў, надзвычай важна дапамагчы Украіне абараніць энергетычную інфраструктуру, а таксама забяспечыць яе генератарамі і дызельнымі рухавікамі.
Прэзідэнт Фінляндыі дадаў, што саюзнікі Кіева павінны паклапаціцца пра тое, каб надыходзячая зіма не стала сур'ёзным ударам для ўкраінскага народа.
На гэтым фоне Стуб нагадаў пра магчымасці Расіі па вытворчасці балістычных ракет. Таксама ён заверыў, што пошук перахопнікаў для Узброеных Сіл Украіны працягваецца.
«Мы ведаем, што сістэмы Patriot ёсць у розных кутках свету, не толькі ў Еўропе, але і на Блізкім Усходзе і ў ЗША. І ёсць шмат іншых напрамкаў, над якімі нам трэба працаваць», — падкрэсліў Стуб.