Толькі «бырло»: беларуска паказала пустыя паліцы ў сельскай краме
7- 27.08.2026, 10:21
- 1,482
Няма тавараў першай неабходнасці.
Жыхарка вёскі Суроўні Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці апублікавала ў TikTok відэа, у якім паказала амаль пустыя паліцы мясцовай крамы.
«У нашай краме пустыя халадзільнікі. Няма курынага мяса, няма туалетнай паперы, шакаладак, гарбаты, кавы. Ну, хаця б які-небудзь лікёр... Толькі «бырло» — віно. Гарэлкі няма. Самая першая неабходнасць — гэта цукар, малочныя прадукты і туалетная папера, якой няма», — распавядае аўтарка відэа.
Паводле яе слоў, неабходныя тавары тэарэтычна можна набыць у прыватных крамах, але толькі ў Шуміліне — раённым цэнтры, размешчаным у 36 кіламетрах ад вёскі. З-за такой адлегласці рэгулярныя паездкі туды становяцца сур'ёзнай праблемай для мясцовых жыхароў.
Відэа ўжо набрала больш за 100 тысяч праглядаў, а ў каментарыях многія карыстальнікі прызнаюцца, што сутыкаюцца з дакладна такой жа сітуацыяй у сваіх населеных пунктах.