27 жнiўня 2026, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буданаў назваў галоўную тэму абмеркаванняў падчас візіту дырэктара ЦРУ ў Маскву

4
Буданаў назваў галоўную тэму абмеркаванняў падчас візіту дырэктара ЦРУ ў Маскву
Кірыл Буданаў
Фота: Getty Images

Вайна ва Украіне таксама была ў парадку дня.

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што вайна ва Украіне не была галоўнай тэмай падчас візіту дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Джона Рэткліфа у Маскву. Пра гэта Буданаў паведаміў у каментарыі «Новини.LIVE» у чацвер, 27 жніўня.

Паводле яго слоў, візіт Рэткліфа і сустрэчы з прадстаўнікамі РФ планаваліся «крыху ў іншым месцы», але былі перанесеныя.

«Там асноўныя тэмы — узаемаадносіны паміж дзвюма краінамі», — сказаў Буданаў і дадаў, што вайну ва Украіне абмяркоўвалі, але гэта не было «галоўным пытаннем сустрэчы».

У адказ на паведамленні СМІ пра тое, што мэтай візіту Рэткліфа было папярэдзіць краіну-агрэсара аб недапушчальнасці нападу на краіны НАТА, Буданаў заклікаў «праяўляць стрыманасць у публічных выказваннях».

26 жніўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву «напалову руцінным» і абверг чуткі пра тое, што ён быў звязаны з пагрозай удару РФ па Вялікабрытаніі. У Крамлі заявілі, што дырэктар ЦРУ падтрымліваў кантакты з расійскімі спецслужбамі і не планаваў сустракацца з Пуціным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках