Украіна атакавала расійскі стратэгічны ракетаносец Ту-95МС
1- 28.08.2026, 12:19
- 2,204
Аперацыю правялі ваяры «Альфы» СБУ.
Украіна ў ноч на 28 жніўня атакавала ракетаносец Ту-95МС у расійскім горадзе Энгельс. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
«У расійскім Энгельсе ваяры «Альфы» СБУ паразілі ракетаносец Ту-95МС. Менавіта такія самалёты наносяць удары па Украіне», — паведаміў Зяленскі.
Ён таксама пацвердзіў ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе «Славнефть-ЯНОС» у Яраслаўлі.
Генштаб ЗСУ заявіў пра паражэнне на тэрыторыі Расіі і акупаваных тэрыторыях радыёлакацыйнай станцыі «Неба-СВ», апаратнай часткі радара «П-18», пунктаў кіравання БПЛА і навучальнага цэнтра.
За мінулыя суткі ваяры нашых Сіл абароны Украіны нанеслі ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе ў Яраслаўскай вобласці. Адлегласць — 1 000 кіламетраў ад лініі фронту. Таксама былі нашы справядлівыя адказы на вайну Расіі ў Чорным моры.
У расійскім Энгельсе ваяры Службы бяспекі… pic.twitter.com/SldN4i8JF4
— Volodymyr Zelenskyy / Уладзімір Зяленскі (@ZelenskyyUa) 28 жніўня 2026