Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у Нава-Агарове
3- 29.08.2026, 19:33
- 2,416
Дыктатар распавёў, да чаго «падштурхоўвае» міжнародная сітуацыя.
Аляксандр Лукашэнка 29 жніўня сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у рэзідэнцыі апошняга ў Нава-Агарове, паведамляюць прэс-службы дыктатараў.
Бакі абмеркавалі беларуска-расійскія гандлёва-эканамічныя сувязі, электроніку і далейшае двухбаковае супрацоўніцтва.
Лукашэнка заявіў, што напярэдадні падчас сустрэчы з расійскім прэм’ер-міністрам Міхаілам Мішусціным бакі «падрабязна разгледзелі асноўныя пытанні ўзаемадзеяння». Паводле яго слоў, Беларусь выконвае ўсе дасягнутыя дамоўленасці ў сферах сельскай гаспадаркі, харчавання, паліва і іншых напрамках.
Дыктатар адзначыў, што міжнародная сітуацыя падштурхоўвае Мінск і Маскву «больш актыўна абмяркоўваць агульныя праблемы». Ён падкрэсліў, што краіны «намераныя разам пераадольваць узнікаючыя цяжкасці».