3 жнiўня 2026, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Ярашэвіч

1
Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Ярашэвіч
Сяргей Ярашэвіч

Ён быў асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі.

Выйшаў на волю палітвязень Сяргей Ярашэвіч, пра гэта ў Facebook напісала яго жонка, экс-палітзняволеная Антаніна Канавалава.

У маі 2021 года Сяргей (быў асуджаны на 6 гадоў і 3 месяцы калоніі «Мой тата вельмі сумленны, ён супраць гэтых двух дурняў» — Навіны Беларусі — Хартыя'97) па справе тэлеграм‑канала «Армія з народам».

«Малыя нарэшце дачакаліся тату на волі і ў бяспецы. Больш за ўсё хочацца, каб гэты дзень настаў для кожнага палітвязня, каб кожны апынуўся ў абдымках самых дарагіх людзей, каб больш ніхто не чакаў сваіх блізкіх за калючым дротам», — напісала Антаніна.

Сяргея затрымалі ў кастрычніку 2020 года і пазней асудзілі паводле артыкулаў «аб грубым парушэнні парадку» (артыкул 342 КК), «падрыхтоўцы і ўдзеле ў масавых беспарадках» (часткі 2 і 3 артыкула 293 КК). Першапачаткова Сяргея прысудзілі да 5 гадоў і 6 месяцаў калоніі. Аднак ужо ў зняволенні мужчыну судзілі яшчэ раз, паводле артыкула «аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (артыкул 411 КК), суд дадаў яму яшчэ дзевяць месяцаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках