3 жнiўня 2026, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР правяла ўнікальную аперацыю ў Крыме

ГУР правяла ўнікальную аперацыю ў Крыме
ілюстратыўнае фота

«Магуры» пагражаюць расійскім акупантам і на сушы.

Спецпадраздзяленне Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Group 13 правяло паспяховую аперацыю на тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Паводле даных ГУР, у канцы ліпеня 2026 года былі выведзеныя з ладу машына кіравання радыёлакацыйнага комплексу «Падлёт», а таксама сістэма распазнавання «свой — чужы» — радыёлакацыйны запытчык «Пароль-4».

Для выканання баявой задачы ўкраінскія байцы задзейнічалі найноўшыя марскія платформы Magura, абсталяваныя FPV-дронамі, што дазволіла нанесці дакладныя ўдары па наземных мэтах расійскай арміі.

Камандзір падраздзялення з пазыўным «Трынаццаты» пракаментаваў поспех аперацыі: «Ад гэтага часу нашы «Магуры» пагражаюць расійскім акупантам і на сушы. Гэта кардынальны перанос барацьбы ў іншую плоскасць. У цэлым нашы аперацыі падчас вайны з расійскім агрэсарам пацвярджаюць: захопнікам у Крыме не будзе месца ні ў акваторыі, ні ў небе над Чорным морам, ні на крымскай зямлі. Крым — гэта Украіна».

На баявым рахунку Group 13 — дзевяць знішчаных і пяць пашкоджаных караблёў Чарнаморскага флоту РФ, тры ліквідаваныя расійскія верталёты і два знішчальнікі, яшчэ адзін верталёт атрымаў пашкоджанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках