30 жнiўня 2026, Нядзеля, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атака на аэрадром у Ейску: з космасу бачны два буйныя пажары

1
Атака на аэрадром у Ейску: з космасу бачны два буйныя пажары
ілюстрацыйнае фота

Удар быў вельмі магутным.

У расійскім Ейску чутныя выбухі пасля атакі дронаў. Паводле слоў мясцовых жыхароў, дроны атакавалі мясцовы аэрадром, які расійскія акупанты выкарыстоўваюць для абстрэлаў Украіны, піша «Фокус».

Маніторынгавыя групы паведамляюць, што ў горадзе чутныя пралёты дронаў, гучныя выбухі, а таксама неэфектыўная праца мясцовай СПА. Пра гэта паведамляе праект «Крымскі вецер».

Паводле слоў мясцовых жыхароў, у наваколлі пачаліся выбухі. Таксама ў групах у сацсетках адзначаецца, што прагрымелі дзве хвалі выбухаў: кароткая, якая цягнулася адну хвіліну, а затым — на працягу наступнай гадзіны раздаваліся інтэнсіўныя выбухі.

Пазней спецыялісты па геалакацыі вызначылі дакладнае месцазнаходжанне — аэрадром ВКС РФ «Ейск». Акрамя таго, на спадарожнікавых здымках NASA FIRMS бачны два буйныя ачагі ўзгарання, што ўтварыліся ў выніку выбухаў і другаснай дэтанацыі.

На дадзены момант мясцовыя ўлады не пракаментавалі факт выбуху і яго наступствы. Тым часам на месцы выбухаў працягваецца буйны пажар.

«NASA FIRMS зноў абнавіла карту пажараў. Судзячы па ўсім, удар быў магутны. Мясцовыя жыхары таксама паведамляюць, што ўдары прыйшліся не толькі непасрэдна па аэрадроме, але і па вайсковым гарадку», — пішуць маніторынгавыя паблікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках