Беларускія пяціборкі сталі чэмпіёнкамі свету ў камандным заліку
1- 30.08.2026, 16:08
Перамогу прынесла сума вынікаў трох спартсменак.
Беларускія спартсменкі заваявалі золата чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у Кітаі. У камандным заліку Віялета Гурэева, Марыя Гнедчык і Анастасія Арол у суме набралі 4356 ачкоў, паведамляе onliner.
У індывідуальным турніры Гурэева заняла чацвёртае месца, Гнедчык — шостае, Арол — дзясятае. Гэтыя вынікі дазволілі беларускам апярэдзіць каманду Егіпта, якая набрала 4347 ачкоў. Бронза дасталася спартсменкам з Вялікабрытаніі.
У асабістым заліку чэмпіёнкай свету стала венгерка Бланка Гузі.
Для зборнай Беларусі гэта ўжо трэці медаль турніру. Раней Анастасія Арол і Марыя Гнедчык выйгралі жаночую эстафету, а Яўген Арол і Віялета Гурэева заваявалі срэбра ў змяшанай эстафеце.