30 жнiўня 2026, Нядзеля, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усе сябры Лукашэнкі заканчвалі дрэнна»

«Усе сябры Лукашэнкі заканчвалі дрэнна»

Чаму дыктатар усё часцей збліжаецца з рэжымамі-ізгоямі.

На фоне міжнароднай ізаляцыі рэжым Лукашэнкі ўсё больш актыўна шукае партнёраў сярод самых адыёзных рэжымаў. (Беларусь нядаўна наведаў ) кіраўнік ваеннай хунты М’янмы Мін Аўн Хлайн, а ўслед за ім у Мінск прыехала дэлегацыя «Талібана» з Афганістана.

З кім яшчэ можа зблізіцца Лукашэнка? І чаму сяброўства з беларускім дыктатарам можа стаць «чорнай меткай» для ягоных новых саюзнікаў?

На гэтыя пытанні ў інтэрв’ю сайту Charter97.org адказаў былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч:

— Лукашэнка можа сустрэцца абсалютна з любым ізгоем. Няма ніякіх перашкод для такіх бяспрынцыповых і прагных да ўлады і грошай людзей, як Лукашэнка і іншыя дыктатары. Яшчэ раз паўтару: яны вымушаныя падтрымліваць адзін аднаго, кантактаваць на ўсіх узроўнях.

Таму абсалютна любы дыктатар — сябар Лукашэнкі. Чым больш крывавы, тым для Лукашэнкі лепш. Як прыклад з гісторыі: усе мы памятаем, як Брэжнеў і іншыя генсакі Савецкага Саюза ў дзёсны цалаваліся з афрыканскімі людажэрамі і іншай нечысцю.

Што датычыцца сяброў Лукашэнкі, то для іншых дыктатараў ён, мне здаецца, сам становіцца чорнай меткай. Бо, калі паглядзець на ўсіх яго сяброў, дык усе, хто з ім цалаваўся, абдымаўся і паціскаў яму руку, заканчвалі дрэнна. Гэты спіс, насамрэч, можна складаць ледзь не па календары. Гэта і Мадура, і Асад, і Кадафі, і Хусэйн. Амаль усе яны заканчвалі дрэнна.

З Кубай Лукашэнка наладжваў адносіны — цяпер у Кубы праблемы. Пералічваць, паўтараю, можна доўга. Чым агіднейшы рэжым у краіне, дзе правіць вождзь, тым большая верагоднасць таго, што ён стане сябрам Лукашэнкі. Бо Лукашэнка сам — тупы, прагны, бяспрынцыповы вождзь-узурпатар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках