Куба адкрывае эканоміку для замежнага капіталу
1- 30.08.2026, 20:08
- 1,766
Рэжым пайшоў на саступкі пад ціскам ЗША.
Куба плануе змякчыць дзяржаўны кантроль над эканомікай, пашырыўшы правы мясцовага прыватнага сектара і замежных інвестараў. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв’ю выданню USA TODAY расказаў намеснік міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый краіны Карлас Луіс Хорхе Мендэс.
Паводле слоў кубінскага чыноўніка, новыя эканамічныя правілы пачнуць уступаць у сілу ўжо ў гэтыя дні, а да канца года яны павінны быць замацаваныя на заканадаўчым узроўні.
У межах рэформаў улады плануюць рэалізаваць некалькі ключавых крокаў. Кубінскія прыватныя кампаніі (з некаторымі выключэннямі) змогуць займацца экспартам і імпартам наўпрост, не звяртаючыся да абавязковых паслуг дзяржаўных агенцтваў. Замежным інвестарам дазволяць наймаць работнікаў наўпрост. Раней закон абавязваў іх рабіць гэта толькі праз дзяржаўныя структуры. Таксама замежны бізнес атрымае больш правоў на будаўніцтва аб’ектаў нерухомасці на востраве.
Лібералізацыя кубінскай эканомікі адбываецца на фоне паглыблення гуманітарнага крызісу і жорсткага ціску з боку ЗША. Адміністрацыя Дональда Трампа увяла супраць краіны новыя санкцыі і арганізавала нафтавую блакаду. Тым не менш прадстаўнікі Кубы заяўляюць пра гатоўнасць узнавіць прамыя перамовы з амерыканскім бокам.