4 жнiўня 2026, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад гэтых кадраў стыне кроў, іх павінен убачыць увесь свет»

4
«Ад гэтых кадраў стыне кроў, іх павінен убачыць увесь свет»

Расійскія акупанты ўчынілі чалавечае сафары ў Херсоне.

У Херсоне расійскі дрон мэтава пераследаваў цывільнага мужчыну, які гандляваў гароднінай на адным з гарадскіх рынкаў. У выніку атакі 52-гадовы жыхар Херсонскай вобласці атрымаў траўму, аскепкавыя раненні і кантузію, але застаўся жывым.

Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні Нацыянальнай паліцыі ў Херсонскай вобласці. На апублікаваных кадрах бачна, як мужчына спрабуе схавацца каля аўтамабіля, з якога ён прадаваў тавар, у той час як расійскі дрон кружыць над ім, відавочна адсочваючы рух мэты.

У выніку мужчыну ўсё ж удалося выжыць. Цяпер ён знаходзіцца пад наглядам медыкаў і атрымлівае неабходную дапамогу.

«Ад гэтых кадраў стыне кроў, а сэрца напаўняецца гневам. Іх павінен убачыць увесь свет», — дадалі ў паліцыі. чытайце падрабязней на сайце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках