Відэафакт: Ранішняя казка ў Налібоцкай пушчы
- 4.08.2026, 16:21
- 1,024
Заваражвальныя кадры.
Фатограф і блогер DbmtiucDEvs падзяліўся відэа, знятае за 60 кіламетраў ад Мінска.
«Пакуль вы спалі, я добра паздымаў чарадзейную раніцу ў Налібоцкай пушчы», — напісаў ён.
Паглядзець у Threads
Паглядзець у Threads
Карыстальнікі адзначылі неверагодную прыгажосць краявідаў і майстэрства аўтара допісу.
Налібоцкая пушча — найбольшы лясны масіў у Беларусі, што размешчаны ў басейне правых прытокаў Нёмана на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей. Агульная плошча заказніка перавышае 240 тысяч гектараў.