Асноўніка расійскай ПВК «Ястраб» адправілі ў калонію на 18 гадоў
- 5.08.2026, 2:00
Пацярпелымі па справе былі прызнаныя каля 100 чалавек.
Белгарадскі раённы суд прысудзіў 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму заснавальніку і кіраўніку ПВК «Ястраб» Аляксею Марушчэнку, піша «Коммерсантъ».
Паводле дадзеных следства, асноўнае абвінавачанне звязана з загадам забіць байца спецаперацыі Рашыда Аджыева, які адмаўляўся падпарадкоўвацца Марушчэнку. Таксама ў справе фігуруюць выкраданні і катаванні вайскоўцаў, якія не падпарадкаваліся заснавальніку ПВК. Акрамя таго, Марушчэнка разам з саўдзельнікамі вымігалі грошы ў ахвотных заключыць кантракт з Мінабароны.
Следства сцвярджае, што ахвяраў пераконвалі пералічыць грошы, атрыманыя па кантракце, нібыта за дапамогу з дакументамі або набыццё абсталявання. Усяго такім чынам было выкрадзена больш за 8,8 млн рублёў. Пацярпелымі па справе прызнаныя каля 100 чалавек.
Раней паведамлялася, што абвінавачанне прасіла прысудзіць Марушчэнку да 20 гадоў калоніі.