4 жнiўня 2026, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль 40-х гадоў

1
У Мінску заўважылі амерыканскі аўтамабіль 40-х гадоў

Фотафакт.

Рарытэтны амерыканскі аўтамабіль Mercury Eight Convertible Sedan заўважылі на сталічнай вуліцы Карла Маркса. Фота вінтажнага легкавіка 4 жніўня апублікавала ў Threads карыстальніца emilia_baidari. Увагу на яе пост звярнула выданне blizko.by.

Заўважаны ў Мінску Mercury Eight Convertible Sedan — прыблізна 1940 года выпуску. Аўтамабіль часта з’яўляўся ў кіно — напрыклад, на ім ездзілі сябры героя Джона Траволты з мюзікла «Брыолін».

Кошт Mercury Eight Convertible Sedan на сусветным рынку калекцыйных аўто звычайна складае ад 25 тысяч да 60 тысяч долараў, у залежнасці ад стану. Рэдкія адрэстаўраваныя экзэмпляры або кастамы могуць каштаваць 95 тысяч — 160 тысяч долараў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках