Лукашэнка загадаў стварыць універсальны сродак супраць любых БПЛА
9- 4.08.2026, 22:44
- 2,012
Сістэму павінна распрацаваць акадэмія, якой яшчэ не існуе.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што задумаўся над стварэннем універсальнай сістэмы, здольнай эфектыўна супрацьдзейнічаць любым беспілотнікам. Яго словы цытуе БелТА.
4 жніўня Лукашэнка правёў нараду па пытанні стварэння Акадэміі інтэлектуальных тэхналогій. Паводле слоў дыктатара, ён ускладае на новую акадэмію вялікія надзеі і спадзяецца, што менавіта там змогуць распрацаваць прынцыпова новы сродак барацьбы з БПЛА.
«Я вось цяпер думаю над гэтай ідэяй. Вось усе пераймаемся — беспілотнікі патрэбныя. А калі хто разумны возьме і ў невялікай краіне — у Ізраілі або Беларусі — створыць сістэму барацьбы з гэтымі беспілотнікамі? Супраць любых беспілотнікаў. Усё, яны перастаюць лятаць. Падаюць, выбухаюць і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.
Ён адзначыў, што з’яўленне такой тэхналогіі можа кардынальна змяніць ролю беспілотнікаў у сучасных канфліктах, зрабіўшы іх выкарыстанне неэфектыўным.