4 жнiўня 2026, aўторак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Пасланцы Трампа павінны быць актыўнымі

Зяленскі: Пасланцы Трампа павінны быць актыўнымі
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ
ФОТА: GETTY IMAGES

Украіна гатовая да перамоваў.

Украіна заявіла пра гатоўнасць да любых фарматаў перамоваў, якія здольныя прыблізіць справядлівы і ўстойлівы мір.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Уладзіміра Зяленскага, а таксама на публікацыю Рустэма Умерава у Telegram.

У вячэрнім звароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што пытанне перамоваў абмяркоўвалася на спецыяльнай нарадзе.

Паводле яго слоў, Украіна штодня знаходзіцца ў кантакце з прадстаўнікамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і разлічвае на актывізацыю дыпламатычных намаганняў ужо ў жніўні.

«Мы будзем гатовыя да ўсіх фарматаў сустрэч, разлічваем, што цяпер у жніўні Уіткоф і Кушнер будуць актыўнымі», — падкрэсліў Зяленскі.

Ён таксама паведаміў, што працягваецца ўзаемадзеянне з іншымі партнёрамі, у тым ліку з краінамі Персідскага заліва, аднак частка гэтай працы пакуль не раскрываецца публічна.

Паводле слоў прэзідэнта, Кіеў разлічвае на канкрэтныя вынікі дыпламатычных намаганняў.

Кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Рустэм Умераў паведаміў, што прэзідэнт Уладзімір Зяленскі правёў нараду, прысвечаную перамоўнаму працэсу і далейшай каардынацыі з міжнароднымі партнёрамі.

Разам з кіраўніком ГУР Кірылам Буданавым, кіраўніком парламенцкай фракцыі «Слуга народа» Давыдам Арахаміяй і першым намеснікам міністра замежных спраў Сяргеем Кісліцай ён далажыў пра сітуацыю на перамоўным напрамку.

Паводле слоў Умерава, кожны з удзельнікаў прадставіў інфармацыю па сваім напрамку — ад узаемадзеяння з партнёрамі да ходу перамоваў і далейшых крокаў па ўмацаванні пазіцый Украіны.

Ён адзначыў, што Кіеў штодзённа падтрымлівае каардынацыю з амерыканскім бокам. Адначасова працягваецца праца з еўрапейскімі дзяржавамі, а таксама з краінамі Блізкага Усходу і Персідскага заліва для ўзмацнення міжнароднай падтрымкі Украіны і прасоўвання сумесных рашэнняў у сферы бяспекі.

Пры гэтым частка дыпламатычнай працы застаецца непублічнай.

«Мы гатовыя да ўсіх фарматаў перамоваў, якія могуць прыблізіць справядлівы і ўстойлівы мір», — заявіў Умераў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках