4 жнiўня 2026, aўторак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія можа ўварвацца ў Чарнігаўскую вобласць

1
Расія можа ўварвацца ў Чарнігаўскую вобласць

Украінская разведка раскрыла планы акупантаў.

Расійскія акупанты могуць рыхтаваць уварванне на тэрыторыю Чарнігаўскай вобласці. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчэнка у эфіры тэлемарафону, паведамляе «Цензор.НЕТ».

«Генеральны штаб адзначаў, што маюцца дадзеныя разведкі пра тое, што ў планах ворага — выкарыстаць гэты ўчастак дзяржаўнай мяжы Украіны ў Чарнігаўскай вобласці, каб паспрабаваць ажыццявіць уварванне. Ці ж, нават не маючы дастатковых сіл, ажыццяўляць такія дэманстрацыйныя дзеянні, каб Украіна ў далейшым перакідвала на гэты напрамак дадатковыя сілы, не выкарыстоўваючы іх на больш важных напрамках», — сказаў Дземчэнка.

У той жа час ён дадаў, што на дадзены момант украінскія сілы не фіксуюць спроб РФ перасекчы гэты ўчастак мяжы.

«На дадзены момант мы не фіксуем, каб вораг ужо задзейнічаў пяхотныя групы, якія спрабавалі б перасекчы нашу мяжу. Акрамя таго, нават актыўнасць дыверсійна-разведвальных груп на дадзены момант не фіксуецца. Нельга, вядома, расслабляцца, бо вораг падступны. Тое, што адбываецца ў Чарнігаўскай вобласці штодня, — гэта абстрэлы артылерыяй і беспілотнымі лятальнымі апаратамі», — заявіў Дземчэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках