Пад Асіповічамі блукае вялікі мядзведзь
2- 5.08.2026, 11:29
- 1,704
Ростам як рулон сяна.
Ля вёскі пад Асіповічамі быў заўважаны мядзведзь, ростам як рулон сяна. У лясгасе заклікалі мясцовых жыхароў быць асцярожнымі.
Асіповіцкі вопытны лясгас звярнуўся да жыхароў аграгарадка Ліпень.
«У ваколіцах аграгарадка на палях быў заўважаны мядзведзь. Просім усіх праяўляць максімальную асцярожнасць», — гаворыцца ў паведамленні.
Мясцовым жыхарам рэкамендавана не выходзіць у адзіночку на ўскраіны палёў і ў лясы, пазбягаць месцаў з высокай травай.
«Пры выпадковай сустрэчы не спрабуйце наблізіцца да звера або сфатаграфаваць яго — павольна адыходзьце, не паварочвайцеся спінай», — адзначылі ў лясгасе.
Мядзведзя ўжо некалькі разоў заўважалі — ён перамяшчаецца дзесьці паміж Асіповічамі і Бабруйскам і за дзень можа праходзіць некалькі дзясяткаў кіламетраў.
