5 жнiўня 2026, Серада, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі запускаюць першыя электробусы паміж гарадамі

1
У Беларусі запускаюць першыя электробусы паміж гарадамі

Стала вядома, па якіх маршрутах яны будуць курсіраваць.

Электробусы паступова пашыраюць сваю геаграфію ў Беларусі. Следам за гарадскімі маршрутамі яны рыхтуюцца выйсці і на прыгарадныя.

Першыя такія рэйсы арганізуюць паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. І здарыцца гэта ўжо ў гэтым годзе, паведамляе Office Life.

Паводле слоў генеральнага дырэктара «БКМ Холдынгу» Міхаіла Сымановіча, прадпрыемства паставіць першыя партыі электробусаў для тэставай эксплуатацыі на прыгарадных напрамках да канца 2026 года.

Пілотнымі стануць маршруты Мінск – Смалявічы і Мінск – Фаніпаль. Калі абкатка пройдзе паспяхова, у далейшым такі транспарт плануюць запусціць паміж сталіцай і іншымі гарадамі-спадарожнікамі.

Аб планах запуску прыгарадных электробусаў стала вядома ў канцы 2025 года. Тады праходзіў выпрабаванні электробус з запасам ходу каля 100 км, які ў першую чаргу хацелі пратэставаць для перавозкі работнікаў Беларускай АЭС.

Пазней праект вырашылі дапрацаваць пад прыгарадныя маршруты. Запас ходу збіраліся павялічыць да 250 км і дадаць магчымасць экспрэс-зарадкі.

Акрамя таго, для больш працяглых паездак планавалі ўзмацніць кузаў, а салон пераабсталяваць: усталяваць сядзенні павышанай камфортнасці і рамяні бяспекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках