Fire Point: Украіна ўжо ў жніўні зможа збіваць расійскую балістыку сваімі ракетамі
4- 7.08.2026, 7:50
- 5,376
Добрая навіна для ўсіх украінцаў.
Украінская кампанія Fire Point можа пачаць масавую вытворчасць новай зенітнай ракеты FP-7.X, якая стане асновай супрацьракетнай сістэмы Freyja, ужо ў жніўні 2026 года.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы X паведаміў украінскі абаронны вытворца.
Паводле дадзеных Fire Point, на пачатку жніўня завяршыўся першы этап праекта Freyja, у межах якога ствараецца новая еўрапейская сістэма супрацьракетнай абароны (СРА). Яна зможа збіваць балістычныя ракеты.

У маі 2026-га кампанія Fire Point далучылася да кааліцыі па супрацьдзеянні балістычным пагрозам, у якую ўваходзяць еўрапейскія абаронныя кампаніі Eurosam, Leonardo, Thales, Saab і іншыя.
Fire Point у межах вышэйзгаданага праекта павінна стварыць зенітную ракету і пускавую ўстаноўку да яе, а еўрапейскія абаронныя кампаніі распрацуюць розныя элементы новай сістэмы СРА.
На дадзены момант Fire Point падпісала кантракты з 13 кампаніямі на распрацоўку тых ці іншых кампанентаў. Кампанія Fire Point паведамляе, што масавая вытворчасць новай зенітнай ракеты FP-7.X для Freyja можа стартаваць у жніўні 2026 года. Гэта адбудзецца пасля таго, як украінскі абаронны вытворца атрымае ад нямецкай кампаніі Diehl Defence інфрачырвоныя галоўкі саманавядзення.
Галоўнай задачай зенітнага комплексу Freyja з ракетамі FP-7.X будзе знішчэнне расійскіх балістычных ракет, якімі армія РФ тэрарызуе Украіну. На ўзбраенні ЗСУ ёсць амерыканскія ЗРК Patriot, здольныя збіваць балістычныя ракеты, але яны адчуваюць дэфіцыт ракет.