7 жнiўня 2026, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Ліда і Маладзечна пасля начной буры

Фотафакт: Ліда і Маладзечна пасля начной буры

Моцны вецер ламаў дрэвы і зрываў дахі з дамоў.

Шмат карыстальнікаў Threads публікуюць фота наступстваў начной буры, якая пракацілася над Гродзенскай вобласцю.

«Гэта не лес, гэта наш парк у Маладзечне пасля сённяшняй буры», — піша oleg.zholnerovich.

Жыхары горада пішуць, што начны шторм у Маладзечне паваліў дрэвы, сарваў дах прыпынку, бігборды і месцамі пашкодзіў лініі электраперадач. Каментатары адзначаюць, што такіх моцных разбурэнняў з-за непагоды не было з 2000 года.

Бура закранула і суседні Лідскі раён. Фота паваленых дрэў і разбураных будынкаў публікуе family_lyx_ .

Нагадаем, вечарам 6 жніўня ў Беларусь прыйшоў навальнічны фронт, пад удар непагоды трапілі многія раёны краіны. Перабоі з электразабеспячэннем зафіксаваныя ў 438 населеных пунктах.

Паглядзець у Threads

Паглядзець у Threads

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках