На Гродзеншчыне паляўнічыя здабылі «аднарога»
7- 7.08.2026, 16:40
- 1,818
Фотафакт.
Лясныя аднарогі — не міф, а хутчэй анамалія. Часцей за ўсё генетычная. З ёй сутыкнуліся паляўнічыя ў Воранаўскім раёне.
Фота незвычайнага трафея — ў Telegram-канале «Паляванне ў Беларусі».
Незвычайную казулю здабылі паляўнічыя ў Воранаўскім паляўнічым гаспадарстве. У жывёліны быў адзін рог.
Ён размешчаны дакладна па цэнтры галавы казулі. Пэўна, да гэтага прывяла прыроджаная анамалія. Калі б да аднарожжа прывялі механічныя траўмы, рог знаходзіўся б збоку.
У цэлым гэта звычайная казуля. Спецыялісты сцвярджаюць, што ДНК-дзефект ніяк не адбіваецца на жыцці жывёліны. Акрамя колькасці рагоў, лясныя аднарогі нічым не адрозніваюцца ад суродзічаў. Але людзям яны нагадваюць міфічных істот.

