Наступствы ўрагану ў Беларусі: зламаныя дрэвы і перакрытыя трасы
- 7.08.2026, 21:35
- 1,394
Беларусы дзеляцца кадрамі, знятымі пасля ўчарашняй буры.
Многія жыхары нашай краіны публікуюць у Threads фота і відэа наступстваў непагоды. На кадрах відаць, што з-за паваленых дрэў сёння раніцай быў ускладнены рух па многіх трасах краіны.
Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі беларусаў, а таксама фота і відэа наступстваў урагану:
— Дарога на Жабінку заваленая дрэвамі.
— Траса пад Гомелем. Адкрытая для руху толькі адна паласа.
— Дарога паміж Вілейкай і Маладзечнам пасля ўрагану нагадвае зону баявых дзеянняў.
— Толькі ў маім двары два дрэвы «палеглі». Што ў горадзе робіцца?