Z-пісьменнік Прылепін прызнаў бяссілле арміі РФ
- 1.09.2026, 17:36
- 1,912
Наступ акупантаў спынілі ўкраінскія дроны.
Былы дэпутат Дзярждумы РФ, Z-пісьменнік Захар Прылепін заявіў, што Расія не ў стане здабыць перамогу ў вайне супраць Украіны. Паводле ягоных слоў, наступальныя дзеянні акупацыйнай арміі РФ фактычна паралізаваныя выкарыстаннем беспілотнікаў. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю прарасійскаму нямецкаму прапагандысту Патрыку Баабу, перадае «Дыялог».
Адказваючы на пытанне пра тое, чым урэшце скончыцца вайна, Прылепін быў на дзіва шчыры: перамогай Расіі яна дакладна не скончыцца.
«Пакуль яна не скончыцца нічым, бо яна знаходзіцца ў тупіку. Наступальныя аперацыі практычна немагчымыя: ніжняе неба перанасычана дронамі», — прызнаў Z-патрыёт.