Цэнтр Мінска застаўся без электраэнергіі
- 1.09.2026, 17:20
- 2,398
Аварыя на лініі электрасетак адбылася ў Савецкім раёне.
У кватэрах дамоў на вуліцах Чырвонай, Залатай Горцы, Камуністычнай, Кісялёва, Казлова, Харужай і на праспекце Незалежнасці адсутнічае электраэнергія, паведамляюць «Мінск-Навіны».
Праблему абяцалі вырашыць да 17:00.
Як стала вядома сайту Charter97.org, у некаторых дамах на Залатой Горцы на момант напісання матэрыялу электраэнергіі яшчэ не было.