Польскі самалёт праляцеў над Беларуссю
1- 1.09.2026, 16:59
- 3,862
Прычына не ў адкрыцці рэйсаў у Мінск.
Самалёт польскай авіякампаніі LOT, які выконваў рэйс з Вільні ў Варшаву, нечакана праляцеў над тэрыторыяй Беларусі — пры тым, што ўсе апошнія дні на гэтым маршруце лайнер стабільна аблятаў Гродзенскую вобласць старанаю.
Гэта заўважыў журналіст Ігар Кулей, які расказаў пра гэта ў сваім акаўнце.

Прычына, паводле яго слоў, — дрэннае надвор'е на беларуска-польска-літоўскім памежжы і адзіны вольны ад навальніцаў калідор над кутком Беларусі.
Нагадаем, польскія і большасць еўрапейскіх авіякампаній, уключаючы LOT, аблятаюць паветраную прастору Беларусі з мая 2021 года — пасля таго, як беларускія ўлады прымусова пасадзілі ў Мінску самалёт Ryanair.