10 верасня 2026, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія машыністы абвясцілі агульнанацыянальную акцыю пратэсту

Польскія машыністы абвясцілі агульнанацыянальную акцыю пратэсту

11 верасня цягнікі будуць праязджаць чыгуначныя пераезды з хуткасцю 20 кіламетраў на гадзіну.

На чыгунцы ў Польшчы чакаюцца затрымкі цягнікоў. Машыністы абвясцілі агульнанацыянальную акцыю пратэсту — у пятніцу, 11 верасня, цягнікі будуць праязджаць чыгуначныя пераезды з бяспечнай хуткасцю 20 кіламетраў на гадзіну, паведамляе «Польскае радыё».

Старшыня Прафсаюза чыгуначных машыністаў Польшчы Лешэк Ментэк паведаміў, што акцыя пратэсту з’яўляецца рэакцыяй на смяротную аварыю ў Сакольніках-Сухіх.

«Верагодна, заўтра будуць затрымкі цягнікоў, магчыма, нават значныя. Аднак мы лічым, што лепш адзін дзень пацярпець такія затрымкі, чым дапусціць з’яўленне новых ахвяр на польскіх чыгунках», — сказаў кіраўнік прафсаюза машыністаў.

Лешэк Ментэк заявіў, што згодна з Працоўным кодэксам працаўнікі маюць права адмовіцца ад выканання сваіх абавязкаў, калі лічаць працяг працы небяспечным. Кіраўнік прафсаюза падкрэсліў, што чыгуначнікі не сталі звяртацца да такога рашэння, а абраная форма пратэсту карыстаецца шырокай падтрымкай. Прафсаюзы патрабуюць неадкладнага прыняцця мер па павышэнні бяспекі на чыгунцы.

Абвешчаная акцыя пратэсту з’яўляецца рэакцыяй на ўчорашнюю аварыю. У выніку сутыкнення грузавіка з цягніком на чыгуначным пераездзе ў Сакольніках-Сухіх загінуў адзін чалавек, яшчэ каля дваццаці атрымалі параненні, некалькі чалавек у цяжкім стане. У цягніку Intercity, што рухаўся па маршруце Люблін — Шчэцін, знаходзілася каля 120 пасажыраў. Паводле папярэдніх высноў следства, кіроўца грузавога аўтамабіля выехаў на чыгуначны пераезд, нягледзячы на чырвоны сігнал святлафора.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках