11 верасня 2026, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія акупанты ўначы атакавалі Кіеў: загарэўся жылы дом

1
Расійскія акупанты ўначы атакавалі Кіеў: загарэўся жылы дом

На дадзены момант вядома пра 8 пацярпелых.

У ноч на 11 верасня расійскія акупанты зноў атакавалі сталіцу Украіны. У выніку ўдару беспілотнікамі ў Дняпроўскім раёне Кіева адбылося ўзгаранне ў дзевяціпавярховым жылым доме.

Як паведаміла Кіеўская гарадская вайсковая адміністрацыя, пажар ахапіў паверхі з першага па пяты. Спачатку паведамлялася пра двух пацярпелых, аднак па меры паступлення новых звестак гэтая лічба павялічылася.

Паводле ўдакладненай інфармацыі паліцыі Кіева, на раніцу колькасць пацярпелых у выніку атакі склала восем чалавек. У 64-гадовага мужчыны і 57-гадовай жанчыны дыягнаставаныя апёкі цела — абаіх шпіталізавалі. 23-гадовая дзяўчына атрымала асколачнае раненне. Яшчэ пяці пацярпелым медыкі аказалі дапамогу на месцы, шпіталізацыя ім не спатрэбілася.

Ратавальныя і медыцынскія службы працягваюць працаваць на месцы здарэння.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках