11 верасня 2026, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турысты шакаваныя тым, што адбываецца ў Белавежскай пушчы

1
Турысты шакаваныя тым, што адбываецца ў Белавежскай пушчы

Стан жывёл выклікае гнеў наведвальнікаў.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» лічыцца гонарам Беларусі. Гэта запаведны лес і найстарэйшы нацыянальны парк у Еўропе плошчай больш за 150 тысяч гектараў. Тут ёсць рэліктавы лес, сядзіба Дзеда Мароза і экскурсійныя вальеры, дзе можна зблізку ўбачыць зуброў, аленяў, воўкаў і іншых жывёл. Аднак турысты, якія наведалі парк апошнім часам, шакаваныя тым, што там адбываецца.

Адна з першых гэтую тэму ўзняла карыстальніца сацыяльнай сеткі threads з нікам az.pshv. Дзяўчына расказала, што жыве ў Брэсце ўжо сем гадоў, але ў Белавежскай пушчы пабывала ўпершыню — і рэчаіснасць разышлася з чаканнямі. Сярод прэтэнзій — платны ўваход нават на пешаходныя сцежкі, несупадзенне фактычнага рэжыму працы з заяўленым (кафэ і туалет закрыліся раней за пазначаны час), а таксама стан жывёл: паводле яе слоў, ваўкі ў вальерах змучаныя паразітамі — вушы пакрытыя лічынкамі мух і месцамі аблыселі.

Публікацыя не засталася незаўважанай — жыхары Беларусі і іншых краін пачалі дзяліцца ўласным досведам наведвання парка.

Карыстальніца valianna паскардзілася на ўмовы ўтрымання мядзведзя: цесная клетка без галінак і свежай вады, на яе думку, негатыўна адбіваецца на псіхіцы жывёлы.

cherry8_poppers параўнала ўбачанае з мінскім заапаркам, адзначыўшы, што, нягледзячы на агульную крытыку заапарка, там у мядзведзя вальер большых памераў — з цацкамі, укрыццём і басейнам.

veronika.slabko прызналася, што стан жывёл у вальерах давёў яе да слёз яшчэ летась.

yulkazheigalo таксама апісала вальеры як «боль»: паводле яе слоў, буйная жывёла ўтрымліваецца ў клетцы, не прыстасаванай для жыцця, і цэлымі днямі ходзіць па крузе.

mashka.dudenko, якая наведала парк гэтым летам, расказала, што падчас спякоты зубры не мелі магчымасці схавацца ад сонца, у асла былі неабрэзаныя капыты, з-за чаго ён з цяжкасцю перасоўваўся, а паводзіны мядзведзяў сведчылі пра псіхалагічную нестабільнасць. Пры гэтым, паводле яе слоў, уся тэрыторыя забудавана платнымі дарожкамі, у той час як вальеры з жывёламі знаходзяцца ў занядбаным стане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках