Даляр пайшоў у рост
- 11.09.2026, 13:30
- 1,136
Еўра таннее.
Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня завяршыліся падаражаннем даляра на 0,27%, або на 0,83 капейкі, да 3,028 рубля.
Еўра патаннеў на 0,26%, або на 0,9 капейкі, да 3,5097 рубля.
Расійскі рубель вырас на 0,12%, або на 0,42 капейкі. За 100 расійскіх рублёў давалі 3,608 беларускага рубля.
Юань прыбавіў 0,04%, або 0,2 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,5304 рубля.