Украіна атрымае ад €6,1 млрд на дроны і ракеты для Patriot
- 11.09.2026, 16:00
ЕС выдзеліць сродкі на ўзмацненне СПА Украіны.
Еўрапейская камісія ў пятніцу, 11 верасня, ухваліла выдзяленне Кіеву 6,1 млрд еўра на закуп беспілотнікаў і перахопных ракет PAC-3 для сістэм СПА Patriot у межах крэдыту на падтрымку Украіны агульным аб’ёмам 90 млрд еўра. Пра гэта заявіў еўракамісар па пытаннях абароны Андрус Кубілюс, піша «Еўрапейская праўда».
«Сёння Камісія афіцыйна ўхваліла выдзяленне 6,1 млрд на дроны і ракеты для супрацьпаветранай абароны Украіны у межах крэдыту на падтрымку Украіны», — заявіў Кубілюс.
Ён паведаміў, што «гэтае рашэнне афіцыйна дазваляе Украіне закупляць ракеты PAC-3 для сістэм Patriot».
«Пакет, які фінансуецца ў межах пазык на падтрымку Украіны, уключае пяць адступленняў ад стандартных умоў прымальнасці. Тры — для беспілотнікаў і кампанентаў украінскай вытворчасці, што перавышаюць парогавыя значэнні кошту, і два — для абсталявання амерыканскай вытворчасці, у прыватнасці ракет PAC-3», — расказаў еўракамісар.
Кубілюс падкрэсліў, што на дадзены момант усе 28,3 млрд еўра, прадугледжаныя на гэты год для фінансавання абароны Украіны ў межах пазыкі на падтрымку Украіны, ужо ўзгодненыя.