12 верасня 2026, Субота, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскія штурмавікі спрабавалі па газаправодзе пранікнуць з Курскай вобласці на Сумшчыну

3
Расійскія штурмавікі спрабавалі па газаправодзе пранікнуць з Курскай вобласці на Сумшчыну
Ілюстрацыйнае фота

Украінскія абаронцы ўдарылі па іх артылерыяй і дронамі.

Байцы ўкраінскай 47-й ОМБр «Магура» і іншыя падраздзяленні Сіл абароны Украіны ліквідавалі групу расійскіх штурмавікоў, якія спрабавалі пранікнуць з Курскай вобласці на Сумшчыну, прасоўваючыся па недзейным газаправодзе.

Пра гэта 47-яОМБр расказала ў Facebook, а таксама апублікавала кадры ўдараў па праціўніку.

Украінскія вайскоўцы ўдакладнілі, што вораг быў атакаваны артылерыяй, беспілотнікамі і іншымі сродкамі паражэння.

«Расіяне вырашылі рэінкарнаваць свой лаз праз трубу, якая цягнецца на Сумшчыну з Куршчыны. Але нешта зноў «пайшло не так», – гаворыцца ў паведамленні брыгады.

Вайскоўцы адзначылі, што гэты варожы партал знаходзіцца пад пастаянным кантролем 47-й брыгады і суседніх падраздзяленняў.

«Таму каля дзясятка штурмавікоў, што спрабавалі адтуль вылезці, былі разматаныя артылерыяй, дронамі і не толькі — зладжана і дакладна адпрацавалі ўсе брыгадныя падраздзяленні. І такі разбор чакае кожнага акупанта», – заявілі ўкраінскія абаронцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках