12 верасня 2026, Субота, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільм Андрэя Кутылы «Лісты» атрымаў на Венецыянскім фестывалі прэмію ўплыву «Залатога глобуса»

Фільм Андрэя Кутылы «Лісты» атрымаў на Венецыянскім фестывалі прэмію ўплыву «Залатога глобуса»
Ілюстрацыйнае фота

Фільм пра Беларусь упершыню за 40 гадоў паказалі на Венецыянскім фестывалі.

Як адзначаецца на сайце Венецыянскага фестывалю, фільм «Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакументаліста Андрэя Кутылы, які распавядае гісторыі людзей, чыё жыццё змянілі рэпрэсіі, турма і выгнанне, атрымаў прэмію Golden Globes Impact Prize for Documentary (прэмію за сацыяльны ўплыў у дакументальным кіно ад «Залатога глобуса» ў катэгорыі дакументальнага кіно).

Дакументальную прэмію ўплыву «Залатога глобуса» (Golden Globes Impact Prize for Documentary) уручваюць на Венецыянскім фестывалі як незалежную ўзнагароду (Collateral Impact Award), перадае «Радыё Свабода».

Гэтай прэміяй адзначаюць поўнаметражныя дакументальныя фільмы з афіцыйнай праграмы фестывалю, якія дэманструюць выдатнае мастацкае майстэрства і адначасова падымаюць найважнейшыя, вострыя сацыяльныя праблемы, заклікаючы да культурных зменаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках