Чэмпіянат па зборы грыбоў у Літве: рэкордная колькасць удзельнікаў і ўражлівая здабыча
- 13.09.2026, 12:11
Найбуйнейшы баравік вагой 550 г знайшла каманда з Варэны.
У суботу ў Варэнскім раёне Літвы адбылося свята грыбоў «Лясная казка», на пачатку свята правялі 23-і чэмпіянат па зборы грыбоў, паведамляе delfi.lt.
У чэмпіянаце ўзяла ўдзел рэкордная колькасць удзельнікаў, перамагла мясцовая каманда з вёскі Жюрай «Слаўныя дзевахі», якая сабрала амаль 50 кг грыбоў.
Удзельнікі чэмпіянату маглі збіраць толькі тры віды грыбоў: баравікі, падасінавікі і лісічкі. За дзве гадзіны 43 каманды назбіралі 428 кг грыбоў. Чэмпіёны сабралі 49,9 кг грыбоў.
Мэр Варэнскага муніцыпалітэта Альгіс Кашэта уручыў ім твор рук разьбяра па дрэве Альгірдаса Юшкявічуса «Юны грыбнік», а пасол Тайваня Канстанцыя Ван – спецыяльны прыз.
«Слаўныя дзевахі» не хавалі, што іх перамога была абумоўленая тым, што яны збіралі грыбы «ў сябе дома» – у лесе, дзе праводзілі чэмпіянат, яны ведаюць кожнае дрэва, таму ведалі, дзе і якія грыбы шукаць.
Другое месца заняла каманда Nakcižibis, трэцяе месца дасталося камандзе «Першы раз».
Спецыяльны прыз уручылі самаму юнаму грыбніку, якому было 1 год і 7 месяцаў, Джугасу Мумяцкасу, і найстарэйшаму – спадару Апалінарасу, якому 86 гадоў.
Найбуйнейшы баравік вагой 550 г сёлета знайшла каманда «Кансерваваныя баравікі» з Варэны, а прыз самай вясёлай каманды атрымалі Akviukės з Друскінінкайскага аквапарка.






