13 верасня 2026, Нядзеля, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляпакоў высмеяў Пуціна ў новай песні

2
Сляпакоў высмеяў Пуціна ў новай песні
Сямён Сляпакоў

Ролік хутка стаў вірусным.

Спявак і стэндап-камік Сямён Сляпакоў выпусціў сатырычную песню «Пра касатак і мядзведзяў» — адказ на нядаўнюю заяву Уладзіміра Пуціна. Напрыканцы жніўня Пуцін спрабаваў патлумачыць прычыны вайны і заявіў, што касаткі «ядуць белых мядзведзяў, як драбязу», нападаюць зграёю і разрываюць іх на кавалкі, піша Dialog.UA.

Фраза стала мэмам, а вучоныя адзначалі, што касаткі ў дзікай прыродзе не палююць на белых мядзведзяў.

Сляпакоў у новай песні пераіначыў знакамітую «Песеньку пра мядзведзяў» з фільма «Каўказская палонніца». У яго сатырычнай версіі белыя мядзведзі даведваюцца з «ўкіду», што касаткі нібыта ядуць іхніх суродзічаў, пужаюцца і па рацэ Масква накіроўваюцца да Крамля, каб прасіць абароны ў «важнага чалавека» па імені Валодзя.

Выслухаўшы мядзведзяў, той прымае суровы выгляд, называе дзеянні касатак «генацыдам» і абвяшчае «новае СВА» — з мэтай «дэ-чалюсціфікацыі касатак» і пазбаўлення іх віз у Еўрасаюз.

Трэк, традыцыйна для песень Сляпакова, хутка стаў вірусным і ўжо набірае мільёны праглядаў на розных платформах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках